Лукашэнка правядзе перамовы з Пуціным у Сочы

Лукашэнка правядзе перамовы з Пуціным у Сочы

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін сёння правядуць у Сочы двухбаковую сустрэчу, на якой абмяркуюць актуальныя пытанні супрацоўніцтва Мінска і Масквы і паглыбленне інтэграцыі ў рамках ЕАЭС, інфармуе ria.ru

Як адзначыў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, гэты кантакт будзе мець важнае значэнне з пункту гледжання прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка.

Пасля гэтага кіраўнікі дзвюх краін прымуць удзел у пленарным пасяджэнні другога форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, прысвечаным прамысловай палітыцы Саюзнай дзяржавы.

Сёлета Пуцін і Лукашэнка сустракаліся шэсць разоў і неаднаразова размаўлялі па тэлефоне.

У канцы ліпеня міністэрствы фінансаў дзвюх краін падпісалі міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту Расіі на 760 мільёнаў долараў на дзесяць год. Як паведамляў Нацбанк, гэты крэдыт дапамог нарасціць аб’ём золатавалютных рэзерваў.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі