Лукашэнка правядзе вялікую прэс-канферэнцыю 29 студзеня

Штогадовая вялікая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе ў чацвер, 29 студзеня. Прадстаўнікоў айчынных і замежных СМІ збяруць у Палацы Незалежнасці. Жывая трансляцыя прэс-канферэнцыі запланаваная толькі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, пачатак а 11-й гадзіне.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, чакаецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел 260 журналістаў з 152 газет, 16 інфармагенцтваў, 3 інтэрнэт-выданняў, 26 тэлеканалаў, 41 радыёстанцыі. Вядома, што 142 чалавекі прадставяць беларускія рэгіянальныя СМІ,

Штогадовыя прэс-канферэнцыі прадстаўнікам беларускіх і замежных СМІ Лукашэнка звычайна праводзіць у канцы ці ў пачатку года. Летась мерапрыемства адбылося 21 студзеня, прычым яго фармат быў зменены: на сустрэчу з Лукашэнкам у Палац Незалежнасці запрасілі кіраўнікоў найбуйнейшых беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. Жывой трансляцыі не было — у вечаровым эфіры была паказаная толькі тэлеверсія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі