Лукашэнка прыбыў у Судан з афіцыйным візітам

Лукашэнка прыбыў у Судан з афіцыйным візітам

Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня прыбыў з афіцыйным візітам у Судан. Перад гэтым ён з афіцыйным візітам наведаў Егіпет.

Як паведамляе яго прэс-служба, самалёт кіраўніка Беларусі зрабіў пасадку ў міжнародным аэрапорце Хартума. Ля трапа Лукашэнку сустрэў Прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр. У цырымонія афіцыйнай сустрэчы прыняла ўдзел ганаровая варта, былі выкананыя дзяржаўныя гімны абедзвюх краін. Потым адбылася кароткая размова кіраўнікоў Беларусі і Судана.

17 студзеня ў Хартуме ў Лукашэнкі запланаваныя афіцыйныя перамовы з Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам. Кіраўнікі дзяржаваў будуць абмяркоўваць перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносінаў. Асаблівую ўвагу яны плануюць надаць эканамічнаму супрацоўніцтву.

Акрамя таго кіраўнік Беларусі мяркуе сустрэцца з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.

Падчас візіту Лукашэнкі ў сталіцы Судана адбыдзецца беларуска-суданскі дзелавы форум.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі