Лукашэнка — прынцу Кенцкаму: Мы чакаем брытанскі бізнэс у Беларусі

Лукашэнка — прынцу Кенцкаму: Мы чакаем брытанскі бізнэс у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на адкрыццё новай старонкі ў адносінах паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з чальцом брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кенцкім.

Кіраўнік Беларусі выказаў спадзяванне, што адносіны нашай краіны са Злучаным Каралеўствам будуць развівацца, у тым ліку ў сферу гандлю і інвестыцый.

“Ваша краіна з’яўляецца адной з вядучых па гандлі з Беларуссю. Вы другія па інвестыцыях у Беларусь — гэта добрая аснова для нашага далейшага супрацоўніцтва. Я хачу, каб вы ведалі, што мы шчыра і адкрыта чакаем ваш бізнес у Беларусі, прычым па любых пытаннях”, — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён падзякаваў прынцу Кенцкаму за вялікую дапамогу, якую Вялікабрытанія дзецям з тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

 У сваю чаргу прынц Майкл падзякаваў за цёплы прыём, адзначыўшы, што для яго вялікае задавальненне знаходзіцца ў Беларусі. Ён падкрэсліў, што з'яўляецца першым прадстаўніком брытанскай каралеўскай сям'і, які наведвае нашу краіну. Паводле яго слоў, гэты візіт асабліва звязаны са сферай бяспекі на дарогах. Прынц таксама пагадзіўся з неабходнасцю развіваць і паляпшаць беларуска-брытанскія гандлёвыя адносіны.

Прынц Майкл Кенцскі з 1981 года займаецца бізнесам і дабрачыннасцю. Узначальвае ўласную кансалтынгавую кампанію, якая працуе ў розных краінах свету і якая аказвае шырокі спектр паслуг у сферах будаўніцтва, тэлекамунікацый, страхавання, фінансаў, турызму, медыцыны, авіяцыі і аўтамабілебудавання. Па выніках 2015 года Вялікабрытанія заняла трэцяе месца сярод гандлёвых партнёраў Беларусі ў свеце, саступіўшы толькі Расіі і Украіне, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі