Лукашэнка прысвоіў Домрачавай званне "Герой Беларусі"
У панядзелак беларуская біятланістка выйграла мас-старт у Сочы і стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай.
БЕЛТА прыводзіць тэкст віншавальнай тэлеграмы Аляксандра Лукашэнкі:
"Дарагая Даша!
Гэта грандыёзны поспех! Ты проста малайчына! Уся Беларусь ў захапленні ад тваёй новай перамогі.
Заваяваўшы званне трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі, ты здзейсніла подзвіг.
Гісторыя сучаснасці не ведае падобных выпадкаў. У нашай Айчыне подзвігі паважаюць асабліва.
Ад усёй душы віншуем цябе з прысваеннем вышэйшай ўзнагароды Радзімы — званнем "Герой Беларусі".
Шчасця, здароўя і ўдачы!".
Дар'і Домрачавай 27 гадоў. Да Алімпіяды ў Сочы яна станавілася бронзавай прызёркай Алімпіяды ў Ванкуверы ў 2010 годзе.
Домрачава — першая беларуская спартсменка, якая стала Героем Беларусі