Лукашэнка прызначыў дырэктара Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці

Сваім указам, падпісаным 3 лістапада, Аляксандр Лукашэнка прызначыў на гэтую пасаду Валерыя Скакуна, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Скакуну 53 гады. Ён — ураджэнец Мінска. У 1990-я працаваў у Мінгарвыканкаме, у 2000-я — у Міністэрстве прадпрымальніцтва і інвестыцый, быў першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска, кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна (у 2003-2007 гадах).

На працягу сямі гадоў Валерый Скакун займаў пасаду намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі