Лукашэнка расказаў, як яго сын захапіўся біятлонам і Вакульчык прывёз вінтоўкі
Аляксандр Лукашэнка падчас учорашняга рэспубліканскага педсавета расказаў, як яго малодшы сын Мікалай захапіўся біятлонам. “Ён убачыў па тэлевізары Домрачаву, біятлон і іншае, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы партал tut.by. — І пачынаецца вечарам: як бы гэта паспрабаваць патрэніравацца”. Па словах Лукашэнкі, ён папрасіў старшыню КДБ і колішняга старшыню федэрацыі біятлона Валерыя Вакульчыка, і ён “вінтоўкі дзве прывёз”.
“Я гавару: ну добра, давай, — працягвае расказваць Аляксандр Лукашэнка. — Атрымалася, задаволены. Але я бег наперадзе, ён [Мікалай] за мной…”.