Лукашэнка распавёў, у якім выпадку на вуліцах могуць з'явіцца баевікі

29 студзеня ў Мінску праходзіць штогадовая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. У Палацы Незалежнасці сабраліся не толькі айчынныя, але і замежныя журналісты — агулам 260 чалавек. Сярод іх прысутнічае і карэспандэнт Еўрарадыё. З

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)

Журналіст тэлеканала "Беларусь 1" задаў пытанне пра тое, ці варта чакаць новую мадэль эканомікі?

Паводле слоў Лукашэнкі, ён таксама хацеў бы пераменаў, хацеў бы здзівіць "любой мадэллю". "Але ці гатовыя вы да тых вялікіх навацый, якія могуць прапанаваць палітыкі, у тым ліку і я?", — звярнуўся да прысутных кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі "намацалі і стварылі мадэль, вызначылі свой шлях, і па ім трэба ісці, не шарахаючыся".

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што можа прапанаваць "як мінімум, дзве жорсткія мадэлі". "Вы іх не вытрымаеце. Калі запусцім амерыканскую мадэль... Заўтра вуліцы будуць запоўнены баевікамі, майданы нам наладзяць... А людзі застануцца галоднымі і беспрацоўнымі", — так апісаў Лукашэнка перспектыву ў такім варыянце развіцця падзеяў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі