Лукашэнка сабраў на нараду сілавікоў

Лукашэнка сабраў на нараду сілавікоў

9 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сабраў на нараду сілавікоў, паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага. Прысутнічаюць кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык, міністр унутраных спраў Юрый Караеў, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо, старшыня Мытнага камітэта Юрый Сянько. Таксама на нараду прыйшлі генпракурор Аляксандр Канюк, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка.

Можна меркаваць, што ў Палацы Незалежнасці будуць абмяркоўваць сітуацыю ўнутры Беларусі і вакол нашай краіны. Галоўнай тэмай будзе падтрыманне грамадскага парадку ў перыяд прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

Лукашэнка сабраў на нараду сілавікоў
@pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі