Лукашэнка: Што за глупства, нас папракаюць у беларускасці!
Галоўнае — разам з тэрыторыяй, суверэнітэтам — гэта мова!
“Некаторыя дамарошчаныя ў нас ў Беларусі і асабліва за бугром на ўсходзе пачынаюць нас папракаць у залішняй, падумайце, беларускасці! Што гэта за глупства такое! Мы — нацыя. А ў кожнай нацыі ёсць свае прыкметы нацыянальнага. Галоўнае — разам з тэрыторыяй, суверэнітэтам — гэта мова! Чаму мы павінны адмаўляцца ад беларускай мовы? Ніхто не выкідвае сваё нацыянальнае. Нідзе вы ў Расіі не чулі, каб чукчы, якуты і іншыя не павінны былі свае развіваць традыцыі, сваю мову. У пятым-шостым класе ў нас англійскай мовы па 4-5 гадзінаў, а нашы дамарошчаныя ў Міністэрстве адукацыі дапрацаваліся да таго, што беларуская мова і літаратура дзве гадзіны. Пасля маёй заўвагі гадзіну дадалі”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас выступу перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў 5 і 6 склікання.