Лукашэнка: Такога хаосу і бязладдзя на зямлі ў нас не было! (відэа)

21 траўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па ўдасканаленні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель. Ён нагадаў, што атрымаў праект указа, якім прапануецца ўнесці змены ў заканадаўства аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў.

Лукашэнка нагадаў, што раней прадастаўляў права распараджацца землямі сельгаспрызначэння, ляснога фонду кіраўнікам абласцей. Але гэтае рашэнне давялося адмяніць. "Такога хаосу і бязладдзя на зямлі ў нас не было!" — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, на ўрадлівых землях пачалі будаваць склады, прадпрыемствы і жыллё. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у прысутных на нарадзе, каб на зямлі ў нашай краіне быў ідэальны парадак:

"На зямлі павінен быць ідэальны парадак. Гэта наш брэнд, гэта наш твар. Хто б у краіну не прыязджаў, адзначаюць нашу гармонію з прыродай... Што чалавек у нашай краіне можа адпачываць і жыць".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што землі сельгаспрызначэння і лясы займаюць 90% тэрыторыі Беларусі. Іх трэба выкарыстоўваць эфектыўна, падкрэсліў Лукашэнка.


Фота, відэа: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі