Лукашэнка: У Беларусі будзе цяжкая прэзідэнцкая кампанія

Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў 27 красавіка падчас візіту ў Петрыкаўскі раён. "Наперадзе ў нас асноўная кампанія, вельмі цяжкая кампанія. Калі ў гэтай кампаніі прыйдзецца ўдзельнічаць дзейснаму прэзідэнту, то яна яшчэ цяжэйшай будзе", - перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі.

"Вы бачыце, камусьці тут не падабаецца дзейсны прэзідэнт - і на Захадзе, і на Ўсходзе. Натуральна, рукі свярбяць, хочацца сюды ўлезці. Я наконт гэтага не вельмі хвалююся, проста вам кажу - расслабляцца не трэба", - падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Ён таксама дадаў: "Я ужо, праўду кажучы, напрацаваўся. Калі вы знойдзеце іншага прэзідэнта, то страху не будзе. Усё адно рана ці позна яго трэба будзе знайсці. Калі знойдзеце - добра".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі расслабляцца не трэба, каб не адбылося тое, што здарылася нядаўна ў Кыргызстане. "Вось гэта нам не трэба. Калі хтосьці апладыруе і цешыцца, то толькі не кыргызскі народ, таму што такія рэвалюцыі адкідваюць дзяржаву і народ у сваім развіцці не на адзін дзясятак гадоў. А хто ўсё гэта будзе выцягваць на сваіх плечах? Вы, народ", - сказаў беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі