Лукашэнка: У Беларусі трэба разняволіць дзелавую ініцыятыву (відэа)
У аўторак кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду, прысвечаную пытанням далейшага ўдасканалення крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, на яго думку, важна прыняць у дзяржаве меры, накіраваныя "на разняволенне дзелавой ініцыятывы ва ўмовах аб'ектыўна існуючай прадпрымальніцкай рызыкі", інфармуе БЕЛТА.
Стала вядома, што ў Беларусі спрашчаецца працэдура падачы інідывідуальнымі прадпрымальнікамі заяваў на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Указ кіраўніка дзяржавы прадастаўляе права аблвыканкамам, Мінгарвыканкаму і Беларускаму фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў падчас прыняцця рашэння аб дапамозе ІП запрошваць звесткі аб іх прыбытках у падаткавікоў.
Фота — БЕЛТА