Лукашэнка ўвёў асабістую адказнасць чыноўнікаў за мадэрнізацыю вытворчасці (відэа)
Пра гэта ён заявіў 6 траўня пасля дакладу віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча.
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў намесніка прэм'ер-міністра, чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў пра асабістую адказнасць за безумоўнае выкананне праграмы комплекснай мадэрнізацыі, перадае interfax.by.
Вынікі гэтай працы па заканчэнні першага паўгоддзя будуць разглядацца на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, па яго словах, у цяперашні час прыкладна чвэрць прадпрыемстваў яшчэ не пачала такую працу.
Кіраўнік Беларусі таксама заявіў пра завышэнне кошту мадэрнізацыі ў шэрагу выпадкаў.
Фота — pruzhany.net