Лукашэнка ўзнагародзіў тэлевядучую Алену Спірыдовіч ордэнам Скарыны
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Алену Спірыдовіч ордэнам Францыска Скарыны. Яна з’яўляецца "карэспандэнтам спецыяльным аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі".
Ордэн выдадзены “за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры”, — паведамляецца ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Алена Спірыдовіч нарадзілася ў 1961 годзе ў Мінску. Пасля заканчэння школы паступіла на факультэт журналістыкі ў БДУ. Затым па размеркаванні прыйшла працаваць на беларускае тэлебачанне. Цяпер вядзе канцэрты “Славянскага базара ў Віцебску”, конкурсы маладых выканаўцаў, розныя фестывальныя праграмы. Неаднаразова выступала ў ролі вядучай кінафестывалю “Лістапад”, фестываляў “Дажынкі” і іншых.