Лукашэнка: Я злавіў трох самоў, адзін заважыў 57 кілаграмаў! (відэа)
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін нядаўна злавіў у Туве "гіганцкага шчупака", але яго вага толькі 21 кг.
Кіраўнік Беларусі на нарадзе, якая прайшла ў аўторак, распавёў пра рыбалку на Прыпяці: "Палец сунеш, за палец рыба хапае! Я асабіста... 57 кілаграмаў сома выцягнуў: 57, 24 і 7 кілаграмаў. Тры сома злавіў!".
Прысутны на нарадзе віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы пажартаваў: "З мяне ростам". "Ну не вагой жа", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Фота — ont.by, rg.ru
Пачатак аповеда Лукашэнкі ў відэасюжэце — 7.40.