Лукашэнка: З малодшым сынам усё больш размаўляю па-беларуску
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас прэс-канферэнцыі недзяржаўным СМІ 4 жніўня.
Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук прапанаваў Лукашэнку весці прэс-канферэнцыю па-беларуску.
Лукашэнка: “Вы мяне з першага кроку абмяжоўваеце. Гэта недэмакратычна. Я скажу шчыра, што больш размаўляю па-беларуску”.
Лукашэнка адзначыў, што з малодшым сынам пачынае ўсё больш гаварыць па-беларуску.
Лукашэнка: "Я заўсёды дэманстраваў сваю пазіцыю, што нікому нельга ўказваць, на якой мове размаўляць. Сваёй роднай мовай беларускую лічаць больш за 60% насельніцтва. Калі б мы пачалі ціснуць, было б наадварот".
Лукашэнка дае інтэрв'ю недзяржаўным СМІ, у тым ліку Еўрарадыё (ОНЛАЙН)
Фота: president.gov.by