Лукашэнка зацікавіўся, куды пайшлі кітайскія крэдыты (відэа)

Пра гэта ён заявіў 25 жніўня на нарадзе па пытанні выкарыстання кітайскіх крэдытных рэсурсаў, перадае БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што сваім часам Кітай вылучыў Беларусі крэдыты ў памеры 15-18 млрд долараў пад розныя працэнтныя стаўкі. Звяртаючыся да прысутных на нарадзе, кіраўнік дзяржавы заявіў, што хацеў бы пачуць, як асвойваюцца гэтыя сродкі, у якім памеры яны ўжо атрыманыя і якія праекты рэалізуюцца. 

Лукашэнка заявіў, што засталіся нявыкарыстаныя рэшткі крэдытных рэсурсаў пад 2-3% гадавых, у тым ліку і кітайскія. "Хацелася б ведаць, куды першапачаткова мы гатовыя накіраваць гэтыя крэдытныя рэсурсы. Натуральна, што накіроўваць трэба выключна ў акупныя праекты, і чым раней яны акупяцца, тым лепш", — падкрэсліў Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што частка крэдытаў была выкарыстаная на мадэрнізацыю аб'ектаў у энергетычнай, транспартнай сферах. Лукашэнка чакае адказу, як працуюць гэтыя прадпрыемствы. "Самае страшнае, калі мы мадэрнізуем вытворчасць, а потым, атрымаўшы прадукцыю, мы не будзем ведаць, куды яе падзець. Тады паўстане пытанне: а навошта мы бралі крэдыты, навошта выраблялі гэтую прадукцыю і хто будзе вяртаць гэтыя крэдыты, калі прадукцыя не будзе знаходзіць збыту?" — заявіў беларускі кіраўнік. "Гэта падобна да злачынства. І першы злачынец будзе міністр", — дадаў Лукашэнка. 

Ён адзначыў, што чакае ацэнкі Камітэта дзяржкантролю па гэтым пытанні.

Фота — з архіва сайта president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі