Лукашэнка загадаў сёлета нарасціць золатавалютныя рэзервы да $3 млрд

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу нарасціць золатавалютныя рэзервы да 3 мільярдаў долараў ужо сёлета.
З такой заявай выступіў прэзідэнт пасля сустрэчы з кіраўніком Нацбанка Пятром Пракаповічам. Нагадаем, раней кіраўнік дзяржавы настойваў, каб гэта было выканана да 2011 года. Такі паказчык, на думку Лукашэнкі, неабходны, каб гарантаваць стабільнасць фінансавай сістэмы.

На 1 чэрвеня бягучага года золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 2 мільярды 224 мільёны долараў. З пачатку года яны павялічыліся на 470 мільёнаў долараў. Пётр Пракаповіч запэўніў прэзідэнта, што даручэнне будзе выканана ва ўстаноўленыя тэрміны.

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі