Лукашэнка заклапочаны "публічнай актыўнасцю" NATO каля Беларусі (відэа)

Аляксандр Лукашэнка заклапочаны "публічнай актыўнасцю" NATO каля межаў Беларусі. Пра гэта ён заявіў у аўторак, 16 чэрвеня, падчас сустрэчы з старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым.

Лукашэнка: "Яны пастаянна публічна дэманструюць сваю актыўнасць перш за ўсё на нашых межах. Расіяне часта кажуць, што каля межаў Расіі, але гэта нашы межы. І гэтая актыўнасць не можа нас не насцярожваць".

Таму "порах трэба трымаць сухім", адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Сяргей Гурулёў распавёў, пра паспяховае выпрабаванне ў Кітаі беларускай сістэмы залпавага агню. Лукашэнка выказаў падзяку кітайскаму боку за гэтую дапамогу ды папракнуў Расію, якая, хоць і саюзнік, але не так актыўна падтрымлівае "памкненні" Беларусі.

Дарэчы, на Брэсцкім палігоне праходзяць сумесныя антытэрарыстычныя вучэнні вайскоўцаў Беларусі і Кітая. Яны маюць назву "Імклівы арол-2015".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі