Лукашэнка заўтра правядзе прэс-канферэнцыю (спасылка на трансляцыю)

У чацвер, 29 студзеня, у Палацы Незалежнасці ў Мінску адбудзецца традыцыйная вялікая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Жывая трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе толькі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, яна пачнецца а 11-й гадзіне. Спасылку на анлайн-трансляцыю гл. тут.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у мерапрыемстве возьмуць удзел не толькі айчынныя, але і замежныя журналісты — агулам 260 чалавек. Яны прадстаўляюць 152 газеты, 16 інфармагенцтваў, 3 інтэрнэт-выданні, 26 тэлеканалаў, 41 радыёстанцыю.

Нагадаем, летась мерапрыемства адбылося 21 студзеня, яго фармат быў зменены: на сустрэчу з Лукашэнкам у Палац Незалежнасці запрасілі толькі кіраўнікоў найбуйнейшых беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ (гл. другое відэа).

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі