Лукашэнка заявіў пра агіднае выступленне канькабежцаў

Лукашэнка заявіў пра агіднае выступленне канькабежцаў

Аляксандр Лукашэнка на Алімпійскім сходзе выступіў з крытыкай выступлення беларускіх канькабежцаў. У нашай краіне днямі прайшоў этап Кубка свету, на якім беларускія спартсмены нават не змагаліся на ўзнагароды.

"Нікуды не вартае выступленне нашых канькабежцаў, наколькі я змог адсачыць (мне яшчэ аналіз не прадставілі), цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Але выступ, скажу прама, агідны".

Кіраўнік дзяржавы і старшыня НАК звярнуў увагу на той факт, што беларуская зборная была ў наймацнейшым складзе, а іншыя каманды прыехалі не з самымі моцнымі спартсменамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі