Віктар Лукашэнка абраны першым віцэ-прэзідэнтам НАК
На Алімпійскім сходзе ў Мінску Віктар Лукашэнка абраны першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. З красавіка 2019-га ён быў выканаўцам яго абавязкаў, займаўся правядзеннем Еўрапейскіх гульняў. Віктар Лукашэнка — старэйшы сын кіраўніка дзяржавы і старшыні НАК Аляксандра Лукашэнкі, яго памочнік па нацыянальнай бяспецы.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яшчэ не прыняў рашэнне, ці будзе Віктар Лукашэнка сумяшчаць дзве згаданыя пасады.
Віцэ-прэзідэнтам НАК сход абраў алімпійскага чэмпіёна 1992 года па веславанні, намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі каноэ Дзмітрыя Даўгалёнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.