Лукашэнка: ЗША маглі б дапамагчы ўрэгуляваць канфлікт ва Украіне
iStock/Global Images Ukraine
У аўторак 17 верасня кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ЗША маглі б дапамагчы ўрэгуляваць канфлікт ва Украіне. Заява была зроблена на сустрэчы з намеснікам дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам, піша БелТА.
"Я абсалютна перакананы, што на сёння без удзелу ЗША гэты канфлікт ўрэгуляваць не атрымаецца", — падкрэсліў Лукашэнка.
Беларускі лідар спаслаўся на дыпламатычную азбуку, дадаўшы, што, калі ў перамоўшчыкаў не атрымліваецца дамовіцца, трэба падключаць новыя сілы.
"Павінны з'явіцца новыя ідэі", — гаворыць Лукашэнка.