Лукашэнка: Звальненне людзей з прадпрыемстваў лічу недапушчальным
Кіраўнік дзяржавы 22 траўня выступіў на VII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У пятніцу, 22 траўня, Аляксандр Лукашэнка наведаў VII з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У сваім выступленні ён гаварыў пра тое, што эканомія на жыцці і здароўі людзей недапушчальная і патрабуе жорсткага выканання бяспечных умоваў працы. Таксама Лукашэнка адзначыў, што новыя рашэнні і падыходы будуць накіраваныя на забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці, абарону і падтрымку працоўных.
"У гэтым галоўны сэнс і сутнасць беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі. І ад гэтых прынцыпаў мы не адступім", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы лічыць недапушчальным звальненне людзей з прадпрыемстваў з-за нейкіх складаных сітуацый у эканоміцы.
Фота: БЕЛТА