Лукашэнка звольніў амбасадара Беларусі ў Аргенціне Астапенку

Лукашэнка звольніў амбасадара Беларусі ў Аргенціне Астапенку

Аляксандр Лукашэнка звольніў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Беларусі ў Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, Чылі, Парагваі і Перу Уладзіміра Астапенку, перадае БЕЛТА. 

Прычынай называецца "правіна, несумяшчальная са знаходжаннем на дыпламатычнай службе". Указам, падпісаным 3 лістапада, Лукашэнка таксама пазбавіў Астапенку дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара.

Астапенка — адзін з беларускіх дыпламатаў, якія публічна асудзілі дзеянні беларускіх уладаў. У дзень таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі ён падаў прашэнне аб адстаўцы па гаданенні бакоў, але потым адклікаў яго. Пасля гэтага ён падаў новае прашэнне і папрасіў звольніць у сувязі з парушэннямі заканадаўства, якія дапусціў наймальнік і якія робяць немагчымым "выкананне працы па працоўнай дамове".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі