Звольнены першы намеснік міністра ўнутраных спраў

Звольнены першы намеснік міністра ўнутраных спраў

Валянцін Міхневіч вызвалены ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі. Адпаведны ўказ 17 лістапада падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.

Паведамляецца, што прычынай звальнення стала хвароба намесніка міністра. Міхневіч звольнены са службы ў органах унутраных спраў у запас з правам нашэння вызначанай формы адзення і знакаў адрознення.

Дарэчы, Міхневіч — дэпутат Палаты прадстаўнікоў па 56-й Дзятлаўскай акрузе Гродзеншчыны. Гэта азначае, што заставацца на пасадзе намесніка міністра ён не мог у кожным разе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі