Лукашэнку адзінагалосна пераабралі прэзідэнтам алімпійскага камітэта
На чарговы тэрмін на пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта пераабраны Аляксандр Лукашэнка. За яго кандыдатуру адзінагалосна прагаласавалі ўдзельнікі алімпійскага сходу, які прайшоў у пятніцу ў Мінску. Як паведамляе БЕЛТА, першым віцэ-прэзідэнтам НАК быў абраны памочнік кіраўніка дзяржавы па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкоў. Намеснікамі кіраўніка НАК сталі Генадзь Аляксеенка і Сяргей Цяцерын.