Лябедзька: Мы чакаем ад ПАСЕ дакументальных пацверджанняў

Спецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні прыязджаў у Мінск, каб патлумачыць асабістую пазіцыю і пазіцыю Палітычнага камітэта ПАСЕ па размарожванні статуса “спецзапрошанага” для парламента. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька. Палітык канстатуе пэўны прагрэс па рэалізацыі прынцыпу “роўных магчымасцей” для апазіцыі і ўлады для працы ў ПАСЕ.

Лябедзька: Пры гэтым трэба словы рэтрансляваць у прававы дакумент, напрыклад, у рашэнне Бюро Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, дзе дакладна прапісаць паўнамоцтвы дэлегацый і ўлады, і апазіцыі, якія змогуць прыязджаць на сесіі.

Беларуская дэлегацыя ў ПАСЕ будзе змешаная і складацца з прадстаўнікоў улады і апазіцыі. Крытэрыі фармавання дэлегацыі яшчэ трэба выпрацоўваць.

Лідэры апазіцыі абмеркавалі з Андрэа Рыгоні запланаванае на 23 чэрвеня размарожванне статусу спецыяльна запрошанага для беларускага парламента. Бакі засталіся пры сваіх інтарэсах: ПАСЕ мяркуе, што размарожванне статусу не нясе пагроз дэмакратызацыі, апазіцыя пераканана, што гэта нясе рэальную пагрозу дэмакратызацыі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі