Лёс беларускага хакея вырашыцца 28 чэрвеня

Лёс беларускага хакея вырашыцца 28 чэрвеня

Справаздачная канферэнцыя Федэрацыі хакея Беларусі (ФХРБ) адбудзецца ў чацвер, 28 чэрвеня, паведамляе "Прессбол". На ёй будуць разглядацца вынікі сезона 2017/18 гадоў.

Напярэдадні міністр спорту Сяргей Кавальчук анансаваў вялікія змены ў беларускім хакеі. 

Нарада ФХРБ мусіла прайсці яшчэ на пачатку чэрвеня, але тады яе адклалі на няпэўны час. Прычынай назвалі адсутнасць кворуму. 

Перад тым хакейная зборная прайграла на чэмпіянаце свету і развіталася з элітным дывізіёнам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі