Людзі збіраюцца на "Плошчы перамен" ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі

Людзі збіраюцца на "Плошчы перамен" ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі

На "Плошчы перамен" у Мінску збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі. Яго памяць ушанавалі хвілінай маўчання.

Напярэдадні хлопец быў затрыманы невядомымі ў масках і збіты. У стане комы яго даставілі ўначы з Цэнтральнага РУУСа Мінска ў бальніцу хуткай меддапамогі (БХМД). Сёння яму зрабілі трэпанацыю чэрапа, але аперацыя не дапамагла. Увечары 12 лістапада Бандарэнка памёр.

Святлана Ціханоўская пракаментавала гібель 31-гадовага хлопца: "Раман Бандарэнка быў забіты памагатымі рэжыму. Ён стаў нявіннай ахвярай бесчалавечнай сістэмы, якая лічыць жыцці людзей выдаткамі ўлады. Усе мы разумеем, што на яго месцы мог апынуцца любы мірны чалавек".

Яна выказала спачуванні сям'і Рамана і паабяцала, што яго імя будзе ўпісанае ў гісторыю новай Беларусі як імя героя. 

Людзі збіраюцца на "Плошчы перамен" ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі
На "Плошчы перамен" ушаноўваюць памяць Рамана Бандарэнкі / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі