Мацюшэўскі вызвалены ад абавязкаў упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы

Мацюшэўскі вызвалены ад абавязкаў упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы

Васіль Мацюшэўскі, першы намеснік прэм’ер-міністра, вызвалены ад абавязкаў упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці. Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка замяніў яго на Уладзіміра Андрэйчанку, старшыню Палаты прадстаўнікоў і былога кіраўніка гэтай вобласці. Упаўнаважаным прадстаўніком у Гомельскую вобласць прызначаны Аляксандр Турчын, кіраўнік Апарату Саўміна.

Упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў абласцях займаюцца найперш аналітыкай — вывучаюць грамадска-палітычную і сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў рэгіёне і прагназуюць яе развіццё. Яны інфармуюць пра гэта непасрэдна Лукашэнку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі