Мадрыдскі “Рэал” — пераможца футбольнай Лігі чэмпіёнаў (фота, відэа)

Мадрыдскі “Рэал” — пераможца футбольнай Лігі чэмпіёнаў (фота, відэа)

Мадрыдскі “Рэал” — пераможца футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У суботу ў Кардыфе ў фінале каманда Зінедына Зідана абыграла турынскі “Ювентус” — 4:1. Калі ў першым тайме была роўная гульня (Крышціяну Раналду адкрыў лік на 20-й хвіліне, а Марыё Манджукіч на 27-й забіў супер-гол), дык у другім тайме на полі дамінавалі мадрыдцы (да таго ж ім і шанцавала — дапамагалі рыкашэты). Забілі Карлас Касеміра (61-я) і зноў Раналду (64-я). “Ювентус” быў зломлены і адыграцца не змог. Больш таго, на 90-й Марка Асенсіё, які выйшаў на замену, забіў чацвёрты гол.

“Рэал” заваяваў 12-ы тытул галоўнага еўрапейскага клубнага турніра. Упершыню адна каманда выйграла Лігу чэмпіёнаў два гады запар. Крышціяну Раналду стаў лепшым бамбардзірам лігі — 12 галоў, на адзін менш у Ліянэля Месі.

Мадрыдскі “Рэал” — пераможца футбольнай Лігі чэмпіёнаў (фота, відэа)
Фота: Reuters
Мадрыдскі “Рэал” — пераможца футбольнай Лігі чэмпіёнаў (фота, відэа)
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі