Магілёўскі "Белтэлекам" скарачае значную колькасць супрацоўнікаў
Кіраўніцтва Магілёўскага філіяла "Белтэлекама" абавязала начальнікаў структурных падраздзяленняў забяспечыць у верасні сыход значнай часткі персаналу ў неаплатны адпачынак, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".
Так, у гэтым месяцы філіял павінен часова скараціць 676 штатных адзінак. Асноўныя скарачэнні датычацца цэнтра тэхнічнай эксплуатацыі, сервіснага абслугоўвання, камерцыйнай службы, транспартнага ўчастку.
Працаўнікам прапаноўваюць у верасні скарыстацца правам на адпачынак без захавання заробку па сямейна-бытавых прычынах. Такое рашэнне тлумачыцца выкананнем плану па сярэднеспіскавай колькасці працаўнікоў.
"Белтэлекам" з'яўляецца нацыянальным аператарам электрасувязі Беларусі і манапалістам у сферы міжгародняга і міжнароднага роўмінгу, знешняга доступу да інтэрнэту. Колькасць супрацоўнікаў кампаніі складае каля 12 тысяч чалавек.