Магілёвец напісаў 13 скаргаў на свайго начальніка за рускую мову

На ўсе звароты да начальства, якія ён пісаў па-беларуску, Цурпанаў атрымаў адказы на рускай мове. Скаргі ён аднёс у адміністрацыю Магілёўскага раёна.

Цурпанаў хоча, каб дырэктара холдынгу “Група кампаній Протас” Яўгена Грынюка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за дапушчанае парушэнне закона. Таксама ён хоча атрымаць адказы на ўсе папярэднія звароты па-беларуску.

Актывіст кажа, што цяпер на дырэктара пачалі адміністрацыйную справу з нагоды парушэння закона і яму пагражае штраф ад 600 тысяч да 3 мільёнаў рублёў.

Дарэчы, усе звароты актывіста датычылі парушэння працоўнага заканадаўства і ўмоваў працы на прадпрыемстве.

Фота — narodny.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі