Макей: Беларусь гатовая адправіць на Данбас міратворчы кантынгент
Беларусь гатовая адправіць на Данбас міратворчы кантынгент. Пра гэта міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей заявіў па выніках сустрэчы з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, якая прайшла ў Маскве. “Мы гатовы выдзеліць адпаведны міратворчы кантынгент, калі гэта будзе прымальна для ўсіх зацікаўленых краін. Для таго, каб удзельнічаць у вырашэнні міратворчых задач”, — цытуе словы Макея БЕЛТА.
Міністр нагадаў, што тры гады таму пра гатоўнасць адправіць на Данбас беларускі міратворчы кантынгент заявіў Аляксандр Лукашэнка. Як вядома, у Мінску праходзяць рэгулярныя перамовы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. У Мінску спадзяюцца, што яны пасадзейнічаюць урэгуляванню канфлікту на ўсходзе Украіны. Беларускія ўлады гатовыя і надалей гэтаму спрыяць.