Макей: Дамова аб ЕАЭС не зусім адпавядае прадэклараваным раней мэтам
Падпісаная 29 мая Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па сваім змесце "не зусім адпавядае тым мэтам, якія былі прадэклараваныя раней".
З такой заявай выступіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей 16 чэрвеня ў Мінску пасля перамоваў з расійскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым.
Па словах Макея, якія перадае БелаПАН, Беларусь зыходзіць з таго, што падпісанне дамовы аб стварэнні ЕАЭС — гэта "паступальны крок у развіцці інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы".
"Іншая справа, што так, кожны з удзельнікаў гэтага працэсу, можа быць, не зусім задаволены канчатковым вынікам на дадзеным этапе. І мы лічым, што цяперашняя дамова па змесце не зусім адпавядае тым мэтам, якія былі прадэклараваныя раней", — дадаў кіраўнік беларускай дыпламатыі.
Разам з тым ён назваў падпісанне дамовы вельмі пазітыўным крокам.
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, у сваю чаргу, заявіў: "Шматбаковая дамоўленасць — заўсёды пакет кампрамісаў, так было і на гэты раз. На гэтым жыццё не заканчваецца".
Фота — mfa.gov.by