Макей: Партнёры ў ЕС зацікаўлены ў аблягчэнні візавага рэжыму для беларусаў

Макей: Партнёры ў ЕС зацікаўлены ў аблягчэнні візавага рэжыму для беларусаў

Еўрапейскія партнёры зацікаўлены ў аблягчэнні візавага рэжыму для беларусаў. Такую заяву ў чацвер зрабіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Ён правёў перамовы з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраславам Лайчакам. Па іх выніках Макей пракаментаваў перспектывы заключэння пагаднення паміж Беларуссю і Еўрасаюзам аб рэадмісіі, аблягчэнні візавага рэжыму.

“І тут нам неабходна проста працягваць дыялог, — цытуе словы Уладзіміра Макея прэс-служба МЗС нашай краіны. — Мы зацікаўлены ў тым, каб дасягнуць пагаднення па ўсіх азначаных тэмах, і я бачу зацікаўленасць і з боку нашых еўрапейскіх партнёраў”. Паводле слоў міністра, засталося ўрэгуляваць “некаторыя тэхнічныя моманты”, але відавочна, што ніякіх прынцыповых рознагалоссяў няма.

 

Макей: Партнёры ў ЕС зацікаўлены ў аблягчэнні візавага рэжыму для беларусаў
Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі