Макей пра змякчэнне візавага рэжыму з ЕС: Працуем над гэтым

Макей пра змякчэнне візавага рэжыму з ЕС: Працуем над гэтым

У працы над пагадненнямі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам аб рэадмісіі і аблягчэнні візавага рэжыму ёсць шэраг тэхнічных момантаў, якія патрабуюць даўзгаднення. Пра гэта заявіў журналістам 15 ліпеня міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.

“Працуем над гэтым”, — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, каментуючы перспектывы аблягчэння візавага рэжыму з ЕС.

Паводле Макея, гаворка ідзе пра тое, каб пагадненні аб рэадмісіі і аблягчэнні візавага рэжыму былі ўведзеныя комплексна. “На гэтым этапе нашы еўрапейскія партнёры, на жаль, прапаноўваюць унесці ў гэтыя пагадненні моманты, якія для нас непрымальныя і ў пэўнай меры палітызуюць іх”, — цытуе міністра БЕЛТА.

Макей сказаў, што ў дакументы з іншымі краінамі, напрыклад Малдовай, Расіяй, Украінай гэтыя моманты ўнесеныя не былі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі