Макрон стаў на бок украінцаў у іх спрэчцы з Расіяй за Ганну Яраславаўну (відэа)

Макрон стаў на бок украінцаў у іх спрэчцы з Расіяй за Ганну Яраславаўну (відэа)

У панядзелак, 26 чэрвеня, у Парыжы ў Елісейскім палацы прайшлі перамовы прэзідэнтаў Францыі і Украіны. Эмануіл Макрон і Пётр Парашэнка ў асноўным гаварылі пра вырашэнне сітуацыі на Данбасе, “пра супрацьдзеянне агрэсіі Расійскай Федэрацыі ў адносінах Украіны”, інфармуе УНІАН.

Выступаючы на сумеснай прэс-канферэнцыі Макрон падкрэсліў, што каралева Ганна Яраславаўна з’яўляецца сімвалам даўніх адносін Францыі і Украіны. Такім чынам, французскі прэзідэнт стаў на бок украінцаў у іх спрэчцы за Ганну Яраславаўну. Як паведамляла Еўрарадыё, у траўні Уладзімір Пуцін назваў каралеву Францыі ў сярэдзіне XI стагоддзя “рускай”. Пасля гэтага Пётр Парашэнка заявіў, што расійскі прэзідэнт “спрабаваў на вачах усёй Еўропы скрасці [Ганну] для расійскай гісторыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі