Маладафронтаўцы завяршылі марафон "Люблю Беларусь" акцыяй у Мінску (фота)
У Мінску маладафронтаўцы закончылі марафон "Люблю Беларусь", прымеркаваны да дня святога Валянціна. Папярэднія некалькі дзён сябры моладзевай арганізацыі (зарэгістраванай у Чэхіі) вывешвалі сцягі ў розных гарадах краіны.
14 лютага маладафронтаўцы прыйшлі з віншаваннямі да прадстаўнікоў нацыянальнай эліты, перадае Радыё "Свабода". Актывісты падарылі Уладзіміру Арлову, Нілу Гілевічу, Радзіму Гарэцкаму і Эрнсту Сабілу букеты ў выглядзе сэрцаў, а таксама толькі што выдадзены пераклад Новага Запавету, зроблены пастарам Антосем Бокунам з мовы арыгіналу.