Маладафронтавец Мікола Дземідзенка атрымаў 12 сутак арышту
Такое рашэнне вынес у чацвер суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Нагадаем, апазіцыянера затрымалі раніцай, напярэдадні прэс-канферэнцыі Змітра Дашкевіча, былога палітвязня і лідара незарэгістраванага "Маладога фронту".
Пра прысуд Дземідзенку паведамляюць у Twitter праваабаронцы. Маладафронтаўца пакаралі за "супраціўленне супрацоўнікам міліцыі".
Фота — bymedia.net