"Малады фронт" распачаў антыкамуністычную кампанію

Антыкамуністычную кампанію пад лозунгам "камунізм=фашызм" пачаў "Малады фронт". Першымі яе акцыямі стала правядзенне круглага стала на тэму 70-годдзя падпісання "пакту Молатава-Рыбентропа" і вывешванне на помніку Леніну ў сталіцы антыкамуністычнага і антыфашысцкага плакату.
У рамках сваёй кампаніі, якая будзе доўжыцца да 7 лістапада, маладафронтаўцы збіраюцца праводзіць вулічныя пікеты, флэшмобы, выставы.

23 жніўня прайшоў агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяраў сталінізму і фашызму, усталяваны рашэннем Парламенцкай асамблеі АБСЕ. "Малады фронт" разаслаў у Генпракуратуру, Савет міністраў, Канстытуцыйны суд, Палату прадстаўнікоў і Мінадукацыі тэксты гэтай рэзалюцыі і звароты з патрабаваннем пачаць рэалізацыю яе парадаў, надрукаваць тэкст у СМІ, стварыць камісію па расследаванні масавых злачынстваў у сталінскія часы, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі