Маленькую дзяўчынку ў Чэрыкаве пакусалі раз'юшаныя аўчаркі

Маленькую дзяўчынку ў Чэрыкаве пакусалі раз'юшаныя аўчаркі

10-гадовая дзяўчынка ў Чэрыкаве стала ахвярай нападу раз'юшаных аўчарак, перадае БЕЛТА са спасылкай на аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

16 лютага ўдзень школьніца ішла міма агароджанай тэрыторыі "Чэрыкаўскага жылкамунгаса". Раптам аднекуль выскачылі дзве аўчаркі і сталі кусаць яе. Адбіць спалоханую дзяўчынку змаглі мінакі, якія прыйшлі на дапамогу.

Дзіця атрымала даволі сур'ёзныя ірваныя раны ногі, у яе таксама падрапаная шыя. Дзяўчынка знаходзіцца ў раённай лякарні, медыкі ацэньваюць яе стан як здавальняючы.

Гаспадара сабак хутка знайшлі. Аднаго сабаку, па ягоным рашэнні, усыпілі, а другі знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў.

За парушэнне правілаў утрымання сабак уладальніку аўчарак пагражае як мінімум адміністрацыйная адказнасць. Пакуль жа чэрыкаўская міліцыя праводзіць праверку, прызначаныя экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі