Марадона не даехаў да Брэста, ён знайшоў працу ў Мексіцы
Дыега Марадона не даехаў да Брэста, у Мексіцы ён стаў тэхнічным дырэктарам (спачатку паведамлялася, што галоўным трэнерам) каманды "Дарадас дэ Сіналоа" (яна выступае ў другім дывізіёне). Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба ў Twitter. Як вядома, у ФК "Дынама-Брэст" знакаміты аргентынец быў старшынёй праўлення (і, відаць, яшчэ застаецца ім). Яго прызначылі ў траўні, але ў горад над Бугам Марадона прыехаў толькі аднойчы, у ліпені. Нядаўна ён павіншаваў у Instagram з днём нараджэння Аляксандра Лукашэнку і паабяцаў неўзабаве выйсці на працу. Малаверагодна, што Дыега збіраецца курсіраваць паміж Мексікай і Беларуссю.
¡Diego llega a Dorados!
— dportenis (@dportenis) 6 сентября 2018 г.
Así como lo lees, Maradona será el nuevo entrenador del equipo de Dorados. #HazlaDePez #HazlaDeDiez pic.twitter.com/2fLGV1AHut