Марш вызвалення палітвязняў дайшоў да Акрэсціна

Дзверы ізалятара на Акрэсціна 4 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё
Дзверы ізалятара на Акрэсціна 4 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё

Марш вызвалення палітвязняў, які праходзіць у Беларусі 4 кастрычніка, у Мінску дайшоў да завулка Акрэсціна. Людзі скандуюць "Выпускай!", "Свабоду палітвязням" і клеяць на сцены і дзверы ізалятара налепкі, плакаты і фота затрыманых і загінулых беларусаў.

На падыходзе да ізалятара людзі, якія прадставіліся валанцёрамі, забаранялі дэманстрантам набліжацца да будынка турмы, маўляў, такім чынам можна зрабіць горш тым, хто знаходзіцца ў камерах. Пазней у ТГ валанцёры напісалі, што сёння яны не дзяжураць каля ізалятара, і не ведаюць, хто прадставіўся імі.

У той жа час праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе імёны як мінімум 61-га затрыманага па ўсёй краіне. Некаторых з спісу ўжо адпусцілі.

А ўвогуле са дня выбараў у Беларусі здарылася больш за 13 тысяч затрыманняў падчас масавых акцый. Больш за 70 чалавек праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі