Мартэн Фуркад выйграў спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне
5 снежня французскі спартовец Мартэн Фуркад выйграў спрынтарскую гонку на першым этапе Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе.
Фуркад зрабіў два промахі, але прадэманстраваў добры ход па лыжні і ўпэўнена перамог — 24 хв. 02,2 сек. Срэбраную ўзнагарода ў спрынце заваяваў немец Арнд Пайфер, які саступіў пераможцу 51,6 сек. Бронза — у нарвежца Уле-Эйнара Б'ёрндалена (-55,2 сек.).
Беларус Раман Ялётнаў у спрынце паказаў пятнаццаты вынік, саступіўшы Фуркаду 2 хв. 05,0 сек. Беларус зрабіў два промахі, калі страляў стоячы. Два дадатковыя кругі не далі яму прабіцца ў першую дзясятку. Уладзімір Чапелін заняў 61-е месца (-3 хв. 30,3 сек.), Юрый Лядаў — 62-е (-3 хв. 30,7 сек.), Дзмітрый Дзюжаў — 65-е (-3 хв. 40,6 сек.).
На фота — Мартэн Фуркад