Мастоўскія чыноўнікі не кажуць насельніцтву, як будуць ратаваць ад паводкі

Кіраўнік Мастоўскага райвыканкаму Аляксей Шафарэвіч адмовіўся даваць сябру рады руху "За свабоду" Алесю Зарэмбюку інфармацыю аб плане мерапрыемстваў па прадухіленню падтаплення населеных пунктаў у Мастоўскім раёне. Паводле Алеся Зарэмбюка, гэтым самым чыноўнік парушыў закон аб грамадскіх арганізацыях.

Зарэмбюк: "Я звярнуўся ў Мастоўскі райвыканкам як прадстаўнік зарэгістраванай рэспубліканскай арганізацыі рух "За свабоду". Аднак замест таго, каб згодна з законам прадставіць мне інфармацыю, яны пачалі яе утойваць. Думаю, мясцовым уладам ёсць што хаваць. У сувязі з гэтым я абавязкова звярнуся ў пракуратуру з патрабаваннем аднаўлення законнасці і прадстаўлення інфармацыі аб запланаваных супрацьпаводкавых мерапрыемствах".

Паводле звестак Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, некаторыя населеныя пункты Мастоўскага раёну ў сувязі з раставаннем снегу могуць быць затопленыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі