Мастоўскія рабочыя амаль год чакалі выплаты запазычанасцяў па заробках
Рабочыя дрэваперапрацоўчага заводу "Мастоўдрэў" у лістападзе-снежні 2008 года атрымалі толькі частку сваіх заробкаў. Чакаць астатнія грошы ім прыйшлося амаль год. Гэта пры тым, што ў пачатку 2009-га года мастоўская пракуратура прыняла рашэнне, што “Мастоўдрэў” павінен выплаціць запазычанасці па заробках да 17 сакавіка 2009 года. Аднак тады ў завода не было сродкаў.
18 жніўня дэпутат мастоўскага райсавета Дзмітрый Кухлей атрымаў адказ на свой зварот, у якім ён прасіў кіраўніцтва "Мастоўдрэву" патлумачыць, чаму рабочыя яшчэ не атрымалі свае грошы. Па словах кіраўніцтва прадпрыемства запазычанасці будуць выплачаныя да 30 верасня 2009 года.