Матч Беларусь — Славакія ўстанавіў антырэкорд наведвальнасці
Адборачны паядынак футбольнага чэмпіянату Еўропы 2016 года прайшоў у нядзелю на "Барысаў-Арэне". Славакі выйгралі — 3:1.
Дадзеныя пра колькасць гледачоў на трыбунах супярэчлівыя. БЕЛТА напісала пра 5000 чалавек, by.tribuna.com пра 4500, "Прессбол" — пра 3864 чалавекі. Верагодна, праўдзівая апошняя лічба, паколькі падлікі зробленыя аж да чалавека.
Як піша "Прессбол", дагэтуль антырэкордам наведвальнасці ў афіцыйных гульнях зборнай Беларусі быў матч ў 2010 годзе са зборнай Албаніі. Ён прайшоў на мінскім стадыёне "Дынама" ў прысутнасці 7 тысяч чалавек. Беларусы перамаглі з лікам 2:0.
Фота — БЕЛТА